Скандынаўскія кінавыходныя з фестывалем «Паўночнае ззянне»
У бліжэйшы weekend у Мінску адбудзецца 4 паказы
скандынаўскіхфільмаў. Іх ладзіць каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у
межах фестываляў фінскага танга і FSP.
Як распавяла “Новаму
часу” заснавальніца і дырэктаркаФестывалю
кіно паўночных і балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” Вольга Чайкоўская, яе каманда застаецца актыўнай на працягу года і
па магчымасці ладзіць як кінапаказы, так і іншыя імпрэзы незалежна ці ў
партнёрстве з іншымі ініцыятывамі.
Напрыклад, у кастрычніку 2016-га арганізавалі двухдзённы майстар-клас для маладых рэжысёраў-кінадакументалістаў з выкладчыкамі, якія прыехалі з Латвіі і Даніі. У снежні 2016-га зладзілі паказ фільмаў на спартыўную тэматыку. У красавіку 2017-га щ партнёрстве з авіякампаніяй AirBaltic разыгралі 2 квіткі на адкрыццё фестывалю і вандроўку на дваіх па маршруце Мінск-Рыга-Мінск.
Арганізатары імпрэз, што
пройдуць у Мінску ў бліжэйшыя выходныя — арт-пікнік
Freaky Summer Party (FSP) і Фестываль
фінскага танга — ахвотна пайшлі на супрацоўніцтва з камандай “Паўночнага
ззяння”. 29 ліпеня з 14:00 да 18:00
пройдзе паказ фінскіх кароткаметражных
фільмаў у бары “Хороший год” (Зыбіцкая, 6).
Як распавядае Вольга
Чайкоўская, для “Паўночнага ззяння” гэта першы вопыт кінапаказаў у барах. Таму
праграма пабудаваная так, каб да яе можна было далучыцца ў любы момант. Стужкі
доўжацца па 10 хвілін максімум.
У той жа дзень а 22:00 на летняй тэрасе кавярні
Chill Out (пл. Свабоды, 4) можна будзе паглядзець дакументальны фільм Габрыэлы Апарычы “Фінскае танга”
(2016).
Гэта камедыя: аргентынская рэжысёрка была здзіўлена аграмадным інтарэсам да танга ў Фінляндыі, і вырашыла сродкамі кінематографа даследаваць, чаму ж фіны лічаць яго “сваім” танцам, што гэта за феномен. “На маю дуіку, бар Chill Out, дзе людзі танчаць і п’юць кактэйлі — вельмі ўдалае месца для паказу такога фільму” — кажа Вольга Чайкоўская.
Акрамя таго, “Паўночнае
ззянне” возьме ўдзел у працы платформы Edutainment фестывалю FSP у парку
Dreamland. 29 ліпеня а 19:15 адбудзецца
кароткая лекцыя Вольгі Чайкоўскай пра
скандынаўскі кінематограф і асаблівасці стварэння кінафестывалю ў Беларусі.
А 19:45 пачнецца ісландскі дакументальны фільм, які асабліва спадабаўся гделачам “Паўночнага ззяння” ў красавіку, — “Усім відовішчам відовішча” (2015) Бенедыкта Эрлінгсана. Музыку да фільма пісалі тытаны ісландскай музычнай сцэны Sigur Ros. З улікам інтарэсу публікі было вырашана паказаць стужку яшчэ раз.
30 ліпеня а 19:15 будзе паказаны фільм Эрыка Бломберга “Белы паўночны алень” — фінская драма-жудзік, заснаваная на міфалогіі народа Самі. Гэта класіка, фільм 1952 г. Гісторыя пра каханне і вытокі скандынаўскага фемінізму некалі ўдзельнічала ў Канскім кінафестывалі.