Сёння на анлайн-фэсце «Артысты перамогі» выступіць Зміцер Вайцюшкевіч
У суботу 1 мая акустычны анлайн-канцэрт заграе Зміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 20-й гадзіне.
Акрамя сваіх вядомых песень Вайцюшкевіч выканае і новыя, піша арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасці.
Зміцер Вайцюшкевіч стварыў больш за 20 сольных альбомаў і
праграм на вершы беларускіх і замежных паэтаў.
Фэст «Артысты перамогі» ладзіцца ў гонар музыкаў, якія
працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на пераслед. Шэраг музыкаў адбылі
суткі арышту за дваровыя канцэрты.
Паводле «Свабоды».