Прэзентацыя кнігі “Пліты і правалы” Андрэя Дзічэнкі

У межах праекта «Сустрэча з аўтарам» 15 студзеня 2016 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Дзічэнкі “Пліты і правалы”



8259_1062166170481889_1968768463721898499_n.jpg

Прадстаўнік новага пакалення беларускіх аўтараў, Андрэй Дзічэнка прадстаўляе сваю новую кнігу — чорную фантасмагорыю “Пліты і правалы”. Герой, самотны псіхааналітык, даследуе феномен цыклічнасці смерці ў кампаніі самазабойцаў. У сюжэце кнігі дэманы эксперыментуюць з трансфармацыяй малалетніх злачынцаў. У той жа час нямы хлопчык стае прарокам змрочнай будучыні. Сярод герояў — неапазнаны аб'ект жаночага полу, які адвольна змяняе ход гісторыі і свае імёны.
 

Па словах аўтара, гэта твор пра метамарфозы, якія чакаюць асобу ў квантавай разнастайнасці сусветаў і пра тое, што будучыню нельга змяніць, не знішчыўшы дашчэнту яе неакрэсленае мінулае. Вы не згодны з аўтарам? Запрашаем да дыялогу!
 

Падчас прэзентацыі вы станеце сведкамі некалькіх перфомансаў. Аўтар, пры падтрымцы нойз-групы Дэправерст, будзе чытаць урыўкі з кнігі.

 
Андрэй Дзічэнка — журналіст, літаратар, аўтар кніг "Минское Небо" (2010), "Ты - меня" (2012), "Плиты и провалы" (2015), рэдактар-складальнік зборніка апавяданняў "Плот у топи" (2014). Увайшоў у шорт-ліст конкурсу "Першая глава" беларускага выдавецтва "Рэгістр", таксама ў шорт-ліст беларускай прэміі па журналістыцы "Залатое пяро", пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу "Мост дружбы" (апавяданне "Еўропа")
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 226-09-81, (017) 327-27-50

Паводле: Facebook