Першыя польска-беларускія чытанні прайшлі ў Мінску
Сёлета Беларусь упершыню далучылася да нацыянальнага чытання ў рамках праекту
Інстытута польскага ў Менску «Літаратура па-над межамі». Па-беларуску і
па-польску чыталі п'есу Станіслава
Выспяньскага «Вяселле», пераклад якой на беларускую мову зрабіў Лявон
Баршчэўскі.
Першыя чытанні прайшлі ў Доме Дружбы (Беларускае таварыства дружбы
і культурнай сувязі з замежнымі краінамі).
«Вяселле»
— легендарная драма рэжысёра Станіслава Выспяньскага, пастаўлена ўпершыню ў
Гарадскім Тэатры ў Кракаве ў 1901 годзе. Пісаўшы «Вяселле», Выспяньскі
натхняўся драмамі Адама Міцкевіча, Фрэдры і Славацкага. Твор ўяўляе сапраўдную
падзею – вяселле паэта Люцыяна Рыдла з сялянкай Ядзвігай Мікалайчыкаўнай.
Вяселле мела месца 20 лістапада 1900 года ў Базыліцы Святой Марыі ў Кракаве, і
гулялася ў падкракаўскай вёсцы Бранавіцы. Твор апісвае духоўны стан народа,
спасылаючыся, у прыватнасці, да галіцкай разні 1846 года. Аўтар паказвае, чаму
ў палякаў не атрымліваецца адваяваць незалежнасць.
У 2017 годзе гэты твор быў абраны кнігай да «Нацыянальнага Чытання». Драма была абрана інтэрнэт-карыстальнікамі і 2 верасня была прачытана ў многіх гарадах Польшчы і ў іншых краінах Еўропы, а таксама ў Азіі, Аўстраліі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. «Вяселле» было таксама кандыдатам да «Нацыянальнага Чытання» ў 2016 годзе, але тым разам шляхам галасавання праз Інтэрнэт выбралі «Quo vadis» Генрыка Сянкевіча.
«Вяселле» чыталі на дзвюх
мовах, на выбар удзельнікаў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе на
беларускую мову. Кожны, хто любіць чытаць, мог далучыцца і публічна прачытаць
абраны кавалак разам з дыпламатамі,
літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай
культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама
ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.
У чытаннях прынялі удзел прафесійныя акцёры розных
тэатраў Мінска, за музычнае суправаджэнне з аўтарскай музыкай адказвалі Эрык Арлоў-Шымкус
і Андрэй Еўдакімаў.
На працягу выступаў і падчас перапынкаў былі паказаны
фотапраекцыі выяўленчых твораў аўтара п’есы, а таксама фатографа Волі Савіч,
кадры са знакамітай аднайменнай кінастужкі Анджэя Вайды 1972 года.
Тэатралізаваную частку ладзіў «Тутэйшы тэатр».
Праект «Нацыянальнае
Чытанне» ажыццяўляецца пад дэвізам «Літаратура без межаў» і мае сваёй галоўнай
мэтай нагадаць пра важнасць чытання і асалоду ад сустрэчы з кнігай. Падобнымі
літаратурнымі чытаннямі ў Мінску арганізатары праекту імкнуцца падкрэсліць
сяброўства, супольную спадчыну і блізкія культурныя сувязі паміж народамі
Польшчы і Беларусі. «Нацыянальнае Чытанне» – польская грамадская акцыя, мэта
якой — папулярызацыя ведаў польскай нацыянальнай літаратуры.
Падчас акцыі шырокія фрагменты твораў чытаюцца публічна, а таксама ў сродках масавай інфармацыі. Праект распачаўся ў 2012 годзе з нагоды 200-годдзя Другой Польскай Вайны і ўварвання Напалеона ў Расію, падчас якога меў месца апісаны ў «Пану Тадэвшу» Адама Міцкевіча апошні набег на Літву. Акцыя арганізавана прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, а ініцыятарам была Агнешка Цэлэда, былы віцэдырэктар TVP Kultura. Арганізатары прагнулі, каб нацыянальная літаратура была не толькі прадметам навучання ў школе, але сталася звычайнай для грамадства і шырока прысутнічала ў грамадскім жыцці.
2 верасня ў Польшчы праходзіць акцыя «Нацыянальнае
чытанне» пад патранажам прэзідэнта РП Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты
Корнхаўзер-Дуды. У фінале «Нацыянальнага чытання» ў гэтым годзе ўдзельнічаюць
тысячы пляцовак і ўстаноў культуры не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце: ад
Аўстраліі і Новай Зеландыі ды ЗША. А таксама ў Беларусі, Украіне, Літве,
Латвіі, Германіі, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Венгрыі.
Фота аўтара