Павел Латушка стаў дырэктарам Купалаўскага тэатру
Экс-міністр культуры і экс-амбасадар у Францыі Павел Латушка прызначаны дырэктарам Купапалаўскага. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі ў тэатры.
Фота: Інстаграм
Павел Латушка скончыў юрыдычны факультэт БДУ, хоць пачынаў вучобу на гістарычным факультэце. Таксама вучыўся на факультэце перападрыхтоўкі пры Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Пасля вучобы пайшоў у МЗС. Спачатку быў аташэ аддзелу міжнароднага публічнага права і прававых праблем шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення, затым працаваў віцэ-консулам і консулам генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, потым заняў пост прэс-сакратара МЗС. І ўжо ў далейшым Паўла Латушку прызначылі амбасадарам у Польшчу.
З 2009 па 2012 гады з'яўляўся міністрам культуры Беларусі. На той момант ён быў самым маладым міністрам. Пасля гэтага з'яўляўся паслом у Францыі.