Пакаштуй усё сам: у Мінску адкрыўся самы смачны фэст лета (фотарэпартаж)
Ужо трыдыцыйны гастрафэст «Vulitsa Ezha» распачаўся 17 чэрвеня ў парку Dreamland.

На гэты раз наведвальнікаў чакае звыш 40 фуд-кортаў: ад бельгійскай бульбы да японскіх рамэн-бургераў.


Апроч якаснай ежы прадугледжана
шмат цікавых гульняў, асабліва для
маленькіх. А дарослым прапануецца вялікая ярмарка з сувенірамі, адзеннем, касметыкай.

Таксама працуе кінатэатр
на вольным паветры. А яшчэ і дзве сцэны: акустычная і галоўная. На акустычнай
заўтра чакаюцца гурты Martini
Band, «Электрорамантика», SnopSnou, Minsk4sax і Beatok. На галоўнай
выступіць «Рубус не лишних», Teleport, The Feedback і «Петля Пристрастия».


Спяшайцеся, фэст працягнецца да 22 гадзін 18 чэрвеня.