Памёр вакаліст гурта The Prodigy Кіт Флінт
У Вялікабрытаніі ва ўзросце 49 гадоў памёр вакаліст гурта The Prodigy Кіт Флінт.
Паліцыя знайшла яго цела ў 8 раніцы ў яго доме ў Данмоу (графства Эсэкс), паведамляе bbc.com. Аб прычынах смерці не паведамляецца, аднак у праваахоўных органах не лічаць яе падазронай.
У той жа час на старонцы гурта ў Інстаграме напісана, што смерць Флінта ёсць вынікам суіцыду.
Флінт нядаўна вярнуўся ў Вялікабрытанію з турнэ па Аўстраліі і павінен быў пачаць тур па ЗША ў траўні.
Кіт Флінт уваходзіў у склад The Prodigy з моманту заснавання гурта ў 1990 годзе. Спачатку ён быў танцор, затым праявіў сябе і як вакаліст, праспяваўшы ў Firestarter, першы сінгл калектыў, які падняўся на першай пазіцыі ў чарце UK Singles Chart. У кліпе на той сінгл Флінт паўстаў у вядомым цяпер вобразе з фірмовымі «рожкамі».
Флінт таксама эксперыментаваў з некалькімі сола- і сайд-праектамі, сярод якіх гурты «FLINT» і «Clever Brains Fryin'».