Паэтычны слэм у Дзень закаханых — не прапусціце!

14 лютага ў мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) у межах IV Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» адбудзецца слэм «Беларусь—Украіна» з удзелам беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Пачатак у 20.00. Уваход вольны.



paetyczny_slem1.jpg

Паэтычны слэм — традыцыйна адна з самых відовішчных імпрэзаў Стральцоўскага фэсту. Сёлета ў конкурснай праграме возьмуць удзел 12 беларускіх і 6 украінскіх творцаў.
Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).
Вядоўца — Андрэй Хадановіч.
Слэм пройдзе пры падтрымцы кампаніі Prestigio (галоўны прыз) і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» (прызы для фіналістаў).
Пераможца атрымае смартфон Prestigio MultiPhone 5508 DUO.
Цалкам праграму Фэсту глядзіце тут: stralcou-fest.by
Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.
lit-bel.org