Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел
Народны — значыць для ўсіх, і для прызнаных паэтаў, і для тых, хто ніколі не прэзентаваў свае вершы, але хоча гэта зрабіць.
![stralcou2.jpg stralcou2.jpg](/img/v1/news/full/stralcou2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
13–15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад 16 снежня 2014 да 2 лютага 2015 г. Фінальны спіс удзельнікаў будзе сфарміраваны на конкурснай аснове.
Як падаць заяўку:
Загрузіце на youtube відэа, дзе вы чытаеце адзін уласны верш, і дашліце спасылку на ролік праз форму падачы заяўкі. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон.
![lit_bel.org__assets_images_2_ded1be337bdeb57d7ea6e0e69b20c446.png lit_bel.org__assets_images_2_ded1be337bdeb57d7ea6e0e69b20c446.png](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_ded1be337bdeb57d7ea6e0e69b20c446.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. (017) 200-80-91 і электроннай
пошце sbp@lit-bel.org
Аргкамітэт фестывалю