“Іншала, Мадона, іншала”: Міленка Ергавіч у перакладзе Сяргея Шупы

У выдавецтве Зміцера Коласа накладам 500 асобнікаў у заснаванай самім выдаўцом серыі Littera scripta выйшла чарговая кніга перакладаў — зборнік апавяданняў Міленкі Ергавіча “Іншала, Мадона, іншала, арыгінальнае выданне, якога пабачыла свет па-баснійску ў Загрэбе ў 2004 годзе.



479f499df3bbc0deda265b92316d362f.jpg

У выдавецтве Зміцера Коласа накладам 500 асобнікаў у заснаванай самім выдаўцом серыі Littera scripta выйшла чарговая кніга перакладаў — зборнік апавяданняў Міленкі Ергавіча “Іншала, Мадона, іншала, арыгінальнае выданне, якога пабачыла свет па-баснійску ў Загрэбе ў 2004 годзе.
Перад тым у серыі зазначыліся імёны Мішэля Уэльбэка, Патрыка Бэссона, Эрыка-Эманюэля Шміта, Вітальда Гамбровіча, Германа Гесэ і іншых прадстаўнікоў інтэлектуальнай прозы ХХ–ХХІ стагоддзяў.  Як заўважыў выдавец і рэдактар кнігі Зміцер Колас, новаму аўтару серыі пашанцавала з перакладчыкам.

                                                                                                              Міленка Ергавіч

Сяргей Шупа не толькі знаўца некалькіх моваў, але і выдатны стыліст: а для перакладу, які з’яўляецца па-сутнасці новым нараджэннем тэксту ў іншай культуры, апошняе з’яўляецца важнейшым фактарам. Да таго ж, Беларусь, як і землі паўдзённых славян — край перакрыжавання розных этна-рэлігійных традыцый, дзе адлюстраванае ў творчасці Міленкі Ергавіча цеснае перапляценне розных вызнанняў хрысціянства, мусульманства ды іудаізму таксама знайшло сваё ўвасабленне.
Творы Міленкі Ергавіча ўжо перакладаліся на больш як дваццаць моваў: ён лічыцца харвацкім пісьменнікам “новага пакалення. Але харват па паходжанні і сталы жыхар Загрэба Ергавіч нарадзіўся ў Босніі, у Сараеве. Найчасцей перакладаны яго зборнік “Сараеўскае Мальбара (у пераўвасабленні Шупы тэкст можна чытаць у  “ARCHE і на сайце litaratura. org) — апавяданні пра баснійскую вайну і лёс роднага горада пісьменніка, які стаўся сімвалам той вайны і незагойнай ранай у душы Ергавіча. І ў іншых кнігах Ергавіча таксама жыве адбітак трагічнай гісторыі роднага краю.
Два расказы з кнігі “Іншала, Мадона, Іншала друкаваліся ў часопісе “ARCHE №1 за 2005 г. як пераклады з харвацкай мовы, а выдадзены зараз поўны тэкст пазначаны як пераклад з баснійскай — лішняе сведчанне прыналежнасці творчасці пісьменніка да культур народаў, знітаваных гісторыяй і асабістым лёсам аўтара ў цесны клубок. Як заўважыў сам перакладчык, падзеі кнігі “адбываюцца ў Босніі — зямлі на мяжы цывілізацыяў, вераў, культураў, моваў. Усе яны там пераплятаюцца, узаемаўзалежніваюцца і ствараюць нейкае соцыякультурнае напружанне, якое дае шырокія магчымасці для літаратуры.  19 апавяданняў, якія складаюць кнігу народжаны асацыяцыямі пісьменніка з  народнымі песнямі Босніі — сэўдалінкамі і клáпамі. Першыя — гарадскі басняцкі спеўны фальклор, дзе пяянне суправаджаецца музыкай струннага інструмента, саза, другія — узоры далмацінскіх акапэльных спеваў.


Адпаведна, і самі апавяданні — стракатае перапляценне тэмаў, гісторый, настрояў, водару і душы радзімы пісьменніка. Вось і мова апавяданняў, галоўнай гераіняй якіх з’яўляецца Боснія, можа быць названая пераважна баснійскай. Хаця ёсць у іх месца і харвацкай, а сам аўтар, жывучы ў Загрэбе і ведучы калонкі ў харвацкіх (Jutarnji list) і сербскіх (“Политика) выданнях, карыстаецца рознымі “постсербахарвацкімі мовамі. Застаючыся прыхільнікам захавання супольнага літаратурнага жыцця пост’югаслаўскіх народаў — хоць бы дзеля пашырэння кола чытачоў, і дзеля жывых адбіткаў супольнай гісторыі — Ергавіч правакацыйна называе сябе “югаслаўскім пісьменнікам. Чытач жа адчуе — сутнасць вызначэння не ў сантыментах да палітычнага эксперыменту, які скончыўся крывавым разводам, а ў захапленні супольным культурным багаццем гэтага балканскага рэгіёну.
Пачынаючы з 1988 года Ергавіч выдаў 35 кніг — прозы, драматургіі, эсэ. Першы паэтычны зборнік — “Абсерваторыя Варшава  ("Opservatorija Varava", 1988), найбольш вядомыя зборнікі прозы “Сараеўскае Мальбара ("Sarajevski Marlboro", 1994), “Мама Леоне ("Mama Leone", 1999), раманы “Арэхавы палац ("Dvori od oraha", 2003), "Glorija in excelsis" (2005).
Падрабязнае інтэрв’ю з перакладчыкам Ергавіча Сяргеем Шупам можна знайсці:
http://www.svaboda.org/content/article/24599835.html