Naka прадставілі сваю кранальную «Игру в правду» (фота)

У мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура вядомы гурт даволі незвычайна прэзентаваў 13 студзеня сваю новую кружэлку. Паказ адбыўся ў форме невялікага, амаль тэатральнага перфомансу паміж скульптур і бюстаў тыранаў і герояў XX cтагоддзя.

naka_12_logo.jpg

«Гэта вельмі асабісты альбом, вельмі персаналізаваны... У ім ёсць тая шматслойнасць, якая вельмі патрэбна. Асноўная думка нават не тая, якая ў песнях, а ў тым, што калі мы выносім свае патаемныя думкі, мы заўсёды трохі граем», – распавяла вакалістка гурста Наста Шпакоўская.

Кружэлку падобным чынам ужо прадстаўлялі на закрытым паказе два месяцы таму для тых, хто інвеставаў у краўдфандынгавую кампанію праекта. Цяпер жа не толькі паслухаць, але і пабачыць «Игру в правду» змог кожны жадаючы.

У альбом увайшлі 12 кампазіцый, як і аўтарскія, так і на словы Ганны Ахматавай і братоў Стругацкіх.