Музыка Віктара Цоя будзе гучаць у Палацы Рэспублікі
Упершыню ў Беларусі, шоу-канцэрт «Сімфанічнае КІНО» ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Віктара Бабарыкіна, 16 кастрычніка ў сталічным Палацы Рэспублікі.
«Сімфанічнае КІНО» — у гісторыі рускага рока праект, які не мае аналагаў, яго прадзюсарам выступіў сын музыканта — Аляксандр Віктаравіч Цой.
Легендарныя хіты прагучаць у сімфанічнай апрацоўцы і здабудуць зусім новае аблічча і сэнс.
Адным з найважнейшых фактараў з'яўляецца ўдзел у шоу нязменнага гітарыста групы «Кіно» — Юрыя Каспарана.
Знакавае «Перамен» на відэа з 50-й хвіліны.