«Млын»: зроблена для душы і ад сэрца (фота)
У апошнюю пятніцу зімы распачалася традыцыйная выстава аўтарскіх вырабаў «Млын».
Больш за 500 майстроў прадставілі свае працы: аўтарскія лялькі, дызайнерскія ўпрыгожванні і адзенне, прадметы інтэр'еру, сувеніры і падарункі, тавары для хобі.
Тут можна знайсці цацкі ад «Zombie-toy» — гэта творчы праект, дзе кожная цацка ствараецца ў адным асобніку, мае сваё імя і дату нараджэння. А калі захочаце самі навучыцца рабіць такія лялькі, то можаце прыйсці на майстар-клас Ганны Зорынай: там вас навучаць плесці фэнтэзі-лялькі.
А вось тут бачым акуратна выстаўленыя драўляныя фігуркі «Tardis» — машыны часу і касмічны карабель з легендарнага брытанскага тэлесерыяла «Доктар Хто». Іх стваральнікі — Ганна і Аляксандр Кніёвец, якім вельмі падабаецца гэты серыял, і яны гатовыя яго з абмяркоўваць бясконца і з задавальненнем.
Кніёўцы займаюцца творчасцю ўжо каля пяці гадоў. Ганна калісьці вырашыла прамяняць працу ў офісе на майстэрню, Аляксандр падцягнуўся следам. Зараз Ганна займаецца вырабам падарункаў ручной працы, а Аляксандр робіць шматразовыя трафарэты для творчасці. Пазнаёміцца з іх працамі вы можаце тут і тут.
На другім паверсе праходзіла дэфіле, якое складалася з дзвюх частак: Family look (сямейная выява — стварэнне ўбораў для сям'і) і «Цёплы горад», дзе свае творы дэманстравалі на сябе самі майстры-рамеснікі і іх сем'і.
Выстава «Млын» будзе працаваць да 26 лютага ў выставачным комплексе «БелЭкспа» (вул. Янкі Купалы, 27). З яе праграмай можна азнаёміцца тут.