Лукашэнка прапанаваў Пуціну вярнуць Беларусі слуцкія паясы
Беларусь працягвае весці перамовы з Расіяй аб вяртанні ў краіну беларускіх культурна-гістарычных каштоўнасцей.
Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на калоквіуме са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лукашэнка падкрэсліў, што зусім нядаўна гаварыў з прэзідэнтам Расіі аб вяртанні нацыянальных гістарычных каштоўнасцей, такіх, напрыклад, як Слуцкія паясы.
Ён таксама падкрэсліў: «Перамовы ідуць цяжка. Думаю, пытанне мы вырашым, і будзе прыклад вяртання гэтых каштоўнасцей».
Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што ў Беларусі завяршаецца стварэнне лініі па вытворчасці слуцкіх паясоў.
«Гэта будуць сапраўдныя Слуцкія паясы, зробленыя паводле тэхналогіі таго часу», — адзначыў ён.
belta.by