Кнігу Ігара Бабкова назвалі лепшым усходнееўрапейскім раманам
Пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію Вышаградскай групы за раман «Хвілінка». Прэмія прадугледжвае грашовы прыз — 1300 еўра. Узнагароджанне адбудзецца 3 снежня ва ўніверсітэце Яна Каменскага ў Браціславе. А да канца года павінен з’явіцца славацкі пераклад рамана.
![babkou.jpg babkou.jpg](/img/v1/news/full/babkou.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёлета Ігар Бабкоў з «Хвілінкай» стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Гедройца, якая ўручаецца штогод за лепшую кнігу прозы на беларускай мове. Гэта кніга «пра кавярню, дзе адбываліся важныя для Мінска і Беларусі рэчы». Пісьменнік паведаміў, што раман таксама ўзяліся перакладаць на вянгерскую мову.
Вышаградская група — аб’яданне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя.