Клетка для івалгі
З цікавасцю прачытаў кнігу «Клетка для івалгі», якую напісаў адзін з самых яскравых сучасных украінскіх празаікаў Уладзімір Даніленка.
Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі лепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы.
У беларускае выданне ўвайшлі раман «Клетка для івалгі» ў перакладзе славутага Валерыя Стралко — пра геніяльную спявачку, якой савецкі рэжым не дазволіў рэалізаваць свой талент з-за яе сувязі з дысідэнтамі; аповесць «Цені ў маёнтку Тарноўскіх» у перакладзе знакамітага Барыса Пятровіча — пра крызіс сучаснай кіеўскай сям'і, якая спрабавала вырашыць свае праблемы нетрадыцыйнымі метадамі псіхатэрапіі, а таксама пяць апавяданняў у перакладзе Валерыя Стралко.
Кнігу выпусціла ў свет выдавецтва «Кнігазбор». Літаратурна-мастацкае выданне мае наклад 200 асобнікаў. Раю набыць кнігу чытачам нашай газеты.