Канцэрт музыкі Баста ў Мінску «прыпынены»
Канцэрт у Мінску быў запланаваны на 5 чэрвеня. Раней супраць канцэрту выказваліся праўладныя актывісты і журналісты
![Афіша канцэрта 5 чэрвеня Афіша канцэрта 5 чэрвеня](/img/v1/images/basta_minsk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Афіша канцэрта 5 чэрвеня
Канцэрт музыкі Баста ў Мінску, запланаваны на 5 чэрвеня, «прыпынены», паведамляецца на сайце па продажы квіткоў kvitki.bу.
— Вы ведаеце, магу вам толькі сказаць, што проста пакуль прыпыненае мерапрыемства, пакуль толькі такая інфармацыя. І на наступным тыдні будзе зразумела, што з гэтым канцэртам: адбудзецца ён, альбо не адбудзецца. Гэта значыць, там упраўленне культуры нешта вырашае, — пра гэта распавялі "Медыязоне" па тэлефоне інфалініі мерапрыемствы.
Раней супраць канцэрту выказваліся праўладныя актывісты і супрацоўнікі дзяржаўных медыя. Яны сцвярджалі, што музыка «тапіў за дзяржаўны пераварот і пісаў пасты ў падтрымку экстрэмістаў», а паспяховае правядзенне канцэрта будзе азначаць, што пастановы аб такіх мерапрыемствах «у нас прымае нейкі змагар».