Яшчэ тысяча немаўклівых календароў з’явіцца ў кнігарнях ужо 6 студзеня

Трэці наклад календара “Не маўчы па-беларуску!” на 2016 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіцца ў кнігарнях 6 студзеня.



vokl_web1.jpg

Прыемных і карысных падарункаў не бывае зашмат! Кампанія “Будзьма беларусамі!” падрыхтавала для вас ужо трэці наклад яркага, пазнавальнага календара “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Два наклады немаўклівага календара — а гэта 7 000(!) асобнікаў — у большасці крамаў скончыліся за некалькі дзён да Новага году.

 

Таму ад 6 студзеня яшчэ 1 000 асобнікаў — а гэта 366 тысяч адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік — чакаюць вас у кнігарнях па ўсёй Беларусі.

Адрасы кнігарняў, а таксама падрабязная інфармацыя пра каляндар ТУТ!

Адзначым таксама, што мабільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках:  для iOS і для Android.

Разам з календарамі ў кнігарнях з’явіцца і дапастаўка найлепшага святочнага падарунка для дзетак — кнігі “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды“.

budzma.by__wp_content_uplo_fee31133ad8dbcaae3502bcabdceeced.jpeg

Асобнікаў засталося не так шмат, таму спяшайцеся! А ўжо праз некалькі месяцаў Саюз беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва “Кнігазбор” парадуюць нас новымі прыгодамі Пэтсана і Фіндуса па-беларуску. Сачыце за навінамі!

budzma.by