Дзіцячы маніфест Кірыла Стаселькі

У адчыненай нанова кнігарні «Галіяфы» малады пісьменнік Кірыл Стаселька прадставіў першы зборнік апавяданняў «Дзіцячы маніфест».



kiryl_stasieljka_manifiest.jpg

Фота belsat.eu

«У кнізе – спроба разабрацца ў пытаннях свабоды ў грамадстве, што адбываецца з тымі, хто не ўпісваецца ў агульнапрынятыя рамкі», – кажа аўтар.

«Дзіцячы маніфест» – гэта не пра інфантаў і хіпстараў. Хоць след герояў нашага часу ў некаторых апавяданнях ёсць. Напрыклад, малады эгаіст, у якога ніяк не атрымліваецца стварыць стасункі. Або маленькі хлопец, што абвяшчае свой маніфест незалежнасці ад бацькоўскіх забаронаў.

Прысутныя Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч на крытыку кнігі былі вельмі сціплыя. Адзін ацаніў вартасці малой формы ў «наш час sms», другі – «прастору ад Камароўкі да Парыжа», што сведчыць пра еўрапейскасць мыслення аўтара.

У зборніку чытач знойдзе аповеды Кірыла Стаселькі, якія цягам апошніх 7-8 гадоў выходзілі ў літаратурных часопісах і моладзевых медыях. Урывак апавядання «Звычайная любоў» нават трапіла ў практыкаванне ў падручнік па беларускай мове для 5 класа.

belsat.eu

Інтэрв'ю з Кірылам, дзе ён разважае пра тое, чаму мы не ведаем беларускіх пісьменнікаў можна прачытаць тут.