Гродна. Бітва паэтаў транслявалася ў жывым эфіры

Маладыя і сталыя, пачаткоўцы і аўтарытэты, рамантычныя і рашучыя, гарадзенскія і не толькі. Так выглядаў склад удзельнікаў другога гарадзенскага паэтычнага слэму, які адбыўся 24 студзеня ў антыкавярні “Жывы час”. “Твой стыль” вёў прамую трансляцыю з імпрэзы.



get_imgcazrr5sn.jpg

Арганізатарамі слэму з’яўляюцца сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” у партнёрстве з культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка”.

Каардынатарка слэму Алеся Бяленік не хавае перад пачаткам імпрэзы свайго хвалявання.

get_img?ImageId=38615

Слэм распачынаюць яго вядучыя — Аляксей Шота і Хрысціна Марчук.

“Мы хочам, каб нашыя таленавітыя гарадзенскія паэты выйшлі са старонак паэтычных зборнікаў у публіку”, — тлумачыць сутнасць слэму Хрысціна.

Вядучыя прадстаўляюць шаноўных гасцей — Дануту Бічэль і Аляксея Пяткевіча, якія пасля выступаў вызначаць лепшых на свой погляд выступоўцаў. Але гэта толькі дадатковыя балы — ацэньвае выступы перадусім журы, складзенае з шасці выпадковых чалавек з залы.

Тэма слэму сёння вольная. Выступы да трох хвілін. Чарговасць выступаў вызначаецца праз лёсаванне.

get_img?ImageId=38616

Па-за конкурсам выступае Ганна Ліпчанская, якая напісала адмысловы парадыйны верш пра слэм і слэмераў (глядзі відэа ніжэй).

Урэшце пачынаюцца выступы паэтаў. Першай выступіла Ала Петрушкевіч (відэа ніжэй).

get_img?ImageId=38617

Выступае Сяргей Астравец. Чытае частку са свайго “Чарнагорскага дзённіка”.

Ад Дзяніса Жыгаўца вядучыя просяць “драйву”. Той стараецца — атрымліваецца эмацыйна.

Ці то журы трапілася вельмі лагоднае, ці то ўдзельнікі найвышэйшага ўзроўню — максімальны бал выступоўцы атрымліваюць вельмі часта.

get_img?ImageId=38619

Ганна Аўчыннікава бярэ не толькі густоўнай паэзіяй, але і зоркай на чале:)

get_img?ImageId=38618

Па-рознаму “запальваюць” публіку Антось Янкоўскі, Валера Руселік, Анатоль Брусевіч.

Янкоўскаму, калі ён чытае верш прысвечаны Караткевічу, дапамагае ўся зала, паўшэптам паўтараючы “Быў... Ёсць... Буду...”

get_img?ImageId=38620

Руселік тлумачыць, што спрабаваў напісаць штосьці адмыслова на слэм, але ў выніку прачытае “штосьці са старога”.

get_img?ImageId=38624

“Самы сціплы” ўдзельнік слэму, Анатоль Брусевіч, чытае верш пра “генія Анатоля Брусевіча”.

get_img?ImageId=38621

Апошняй выступае Святлана Куль.

Асабліва ўражвае яе другі верш: “Мае сябры цяпер ужо Дзяды, я ў лістападзе клікаць іх павінна...” Дрыжыць голас, слёзы ў вачох. Эмацыйна! Моцная заяўка на перамогу!

Аляксей Пяткевіч: “Усе вершы маюць права на першае месца! Выбіраць цяжка. Але мой асабісты выбар — Ганна Аўчыннікава”.

get_img?ImageId=38623

Данута Бічэль: “Была ўпэўненая, што аддам свой голас за Алу Петрушкевіч, але ўсе прачыталі так прыгожа! Я вас усіх люблю! Я аддаю сёння свой голас за Руселіка”.

get_img?ImageId=38625

Журы падлічвае галасы. Другога туру не будзе — чуваць з боку журы. Гэта азначае, што пераможца вызначаны. Застаецца крыху пачакаць...

Пакуль жа выступае госць з Мінску Віталь Рыжкоў.

get_img?ImageId=38626

get_img?ImageId=38627

Адчуваецца клас. Нездарма хлапец ужо шмат разоў выступаў у такога кшталту слэмах!

Абвяшчаюць вынікі. Найвялікшую колькасць балаў набрала паэтка Ганна Аўчыннікава. На другім месцы апынуўся Валера Руселік. Трэцяе месца заняла Святлана Куль-Сяльверстава.

get_img?ImageId=38628

Кожны пераможца атрымаў памятныя прызы, у тым ліку кнігу Юры Гуменюка “Назаві мяне геніем”. Галоўны прыз — падарункавае выданне “Спадчына Беларусі” ў скураной вокладцы.

get_img?ImageId=38629

get_img?ImageId=38630

Інтрыга з днём нараджэння Алы Петрушкевіч, кава, гарбата і печыва, гурт “Камертон”, які ствараў сваеасаблівы настрой... Паэтычны слэм перацякае ў нефармальныя размовы. Здаецца, усё атрымалася ўдала.

get_img?ImageId=38631

Чакаем працягу!

Здымкі і відэа Яна Лялевіча
www.t-styl.info