Get Down і Pauline ў TNT (фотасправаздача)
Гурт
Паўліны Цімохінай адыграў свой невялікі, але даволі экпрэсіўны канцэрт ў
мінскім клубе TNT.
Беларускі поп-рок гурт існуе трэці год і выконвае свае кампазіцыі выключна
па-беларуску.
Сёлета музыкі перамаглі ў конкурсе «Заспявай» у намнацыі «Спяваная паэзія»
з песняй на верш Ірыны Багдановіч «Смутак гораду». У студыйнай версіі песня
атрымала назву «Людзі, дзе вы?».
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Удзельнікі гурта прызналіся, што збіраюцца падаваць заяўку на беларускі
адбор «Еўрабачання 2017» з кампазіцыяй «Не маё жыццё», якая яшчэ не выконвалася.
Гурт вядомы сваімі беларускамоўнымі перакладамі на сусветнавядомыя
кампазіцыі. Падчас канцэрта прагучала версія песні Джэйсма Артура «Get Down»,
Бруна Марса «When I Was Your Man», а таксама кавер гурта «Нака» на кампазіцыю
«Бяжы».