Фронтмэн «Палаца» Алег Хаменка выступіць з акустычным онлайн-канцэртам
Лідар гурта «Палац» Алег Хаменка 17 красавіка выступіць з акустычным онлайн-канцэртам «Актуальны сонцаварот». Пачатак а 20:00.
«Сонцаварот — гэта час, калі дзень і ноч маюць амаль
аднолькавую працягласць. У такія моманты людзі ўспамінаюць самыя важныя вобразы
і каштоўнасці. Гэта дазваляе альбо адрадзіць надзеі, альбо падвесці
вынікі», — піша арганізатар канцэрта Беларускі фонд культурнай
салідарнасці.
Фестываль «Артысты перамогі» праводзіцца ў гонар
музыкаў, якія працягваюць даваць канцэрты, нягледзячы на пераследы i забароны
канцэртаў.
Паводле «Еўрарадыё».