Феі і эльфы танчылі ў Гомелі
Гомельская кавярня “Cup of peace” ужо не першы раз збірае зацікаўленую моладзь для незвычайнага адпачынку.
Гэтым разам аматары кавы ды пакупнікі крамы, што месціцца побач, маглі пагрузіцца ў таямнічую атмасферу сярэднявечных ды ірландскіх танцаў.
Дзяўчаты і хлопцы з клуба “Кружево шагов” прадставілі ўвазе гледачоў найбольш адметныя для рэгіёна танцы — рэгтайм, шатландскі кругавы вальс, Starry-eyed Lassie і шматлікія іншыя.
Сярод умоваў удзелу ў мерапрыемстве быў дрэс-код — атрыбутыка, звязаная з феямі, эльфамі, гномамі і Ірландыяй у цэлым.