Фальклор і фолк-музыка: культуралагічная драма
Аднойчы вядомы беларускі рок-музыкант і фалькларыст Юрый Выдронак у інтэрв’ю са скрухай адзначаў: “Нацыянальны фальклор памірае разам са сваімі носьбітамі. І спаслаўся на ўласны сумны досвед: “Напрыклад, многіх унікальных народных спявачак, якія працавалі са мной над запісам першага альбому “Весначуха гурта “UR’IA, ужо няма ў жывых. Добра, што яны паўдзельнічалі ў маёй працы і іх голас зафіксаваны для будучых слухачоў. А колькі народных талентаў не трапляе ў поле зроку фалькларыстаў?
Аднойчы вядомы беларускі рок-музыкант і фалькларыст Юрый Выдронак у інтэрв’ю са скрухай адзначаў: “Нацыянальны фальклор памірае разам са сваімі носьбітамі. І
спаслаўся на ўласны сумны досвед: “Напрыклад, многіх унікальных народных спявачак, якія працавалі са мной над запісам першага альбому “Весначуха гурта
“UR’IA, ужо няма ў жывых. Добра, што яны паўдзельнічалі ў маёй працы і іх голас зафіксаваны для будучых слухачоў. А колькі народных талентаў не трапляе ў поле зроку
фалькларыстаў? А гэта ж сапраўды нацыянальны культурны генафонд.
На мяжы знікнення
Гэтыя словы сугучныя з думкамі еўрапейскіх этнамузыколагаў, якія небеспадстаўна сцвярджаюць, што ў многіх краінах Еўропы традыцыйны фальклор знаходзіцца на мяжы знікнення. Гэтая культуралагічная
катастрофа тлумачацца працэсамі глабалізацыі, змяненнем традыцыйнага ўкладу жыцця вясковых жыхароў, які ўсё больш становіцца ў залежнасць ад урбаністычных працэсаў сучаснасці.
Разумеючы сваю адказнасць перад гісторыяй і культурай сваіх народаў, урады многіх еўрапейскіх краін шмат робяць, каб адрадзіць фальклор у яго аўтэнтычным выглядзе і ў натуральным асяроддзі. Для
гэтага засноўваюцца дзяржаўныя праграмы падтрымкі аўтэнтычнага фальклору і адпаведнага ладу жыцця яго носьбітаў — сельскіх жыхароў, ствараюцца няўрадавыя спецыялізаваныя фонды для
арганізацыі даследаванняў, ладзяцца экспедыцыі і фіксаванне іх вынікаў.
У нашай краіне справа падтрымкі традыцыйнага фальклору знаходзіцца ў вельмі нетыповым для Еўропы стане. Па-першае, дзяржава амаль не клапоціцца пра захаванне нацыянальных музычных і песенных скарбаў.
Чыноўнікі гэта тлумачаць крызісным станам эканомікі, а таксама больш пільнымі патрэбамі самой дзяржавы.
Такая “стратэгія вядзе да таго, што сапраўдны фальклор у нашай краіне альбо незваротна знікае са разам сваімі носьбітамі, альбо трансфармуецца ў сваю супрацьлегласць, такога
кшталту:
Слышу шагі там раздаюцца,
Наверна мілый мой ідёт.
Но он савсем другую, другую
Девушку ведет...
Вазьму наган
У свае я рукі.
Пайду ў садочак я гуляць.
А там в зялёненькам садочку
закончу сваю я любоў.
(З CD “Вясковая лірыка, выданне А. Вележ)
Зразумела, што такая “народная творчасць забівае спеўную душу народа, стварае падставы для падмены фальклору з яго паэтыкай і сакральнасцю квазі-варыянтам, які ўжо апанаваў многіх
вясковых самадзейных выканаўцаў і стаў візітоўкай дзяржаўных “Дажынак і “Славянскага базару.
Фолк-мадэрн
Разумеючы згубнасць такой сітуацыі, шматлікія беларускія незалежныя музыканты спрабуюць узяць на сябе адказнасць за захаванне нацыянальнага фальклору ў сучасных умовах. Тым больш, што ў найноўшай
гісторыі Беларусі быў прэцэдэнт, калі прафесійныя выканаўцы ажыццявілі сапраўдную рэвалюцыю ў адносінах да нацыянальнага фальклору. Маю на ўвазе легендарных “Песняроў, якія ў
пачатку сваёй творчай кар’еры фальклорнымі апрацоўкамі зрабілі неацэнны ўнёсак у справу папулярызацыі і захавання спеўнай творчасці нашага народа.
Юры Выдронак
Гэта было архіскладана, бо ствараць новую сітуацыю ў адносінах да нацыянальнага фальклору “Песнярам давялося ў асяроддзі саветызаванага і русіфікаванага гарадскога насельніцтва
БССР. Але вынікі іх музычных эксперыментаў былі такія значныя, што беларуская народная песня ў аранжыроўках Уладзіміра Мулявіна стала агульнапрызнанай і ўзорнай у адносінах да фальклорнай спадчыны на
прасторах усяго СССР. Мо таму і да сёння “Песняры лічацца пачынальнікамі цэлага напрамку ў беларускай сучаснай музыцы — фолк-року ці, па актуальнай тэрміналогіі,
фолк-мадэрну.
“Песняроўскія фальклорныя традыцыі таленавіта працягваюць у сваёй творчасці гурты “другой хвалі айчыннага фолк-мадэрну — “Палац,
“UR’IA, “Kriwi, “WZ-orkiestra, “Altanka, “Pete Paff, “OSIMIRA, дуэт
Аляксандра і Канстанцін, якія сталі для беларускіх слухачоў узорамі ў творчым падыходзе да беларускага фальклору ўзору ХХІ стагоддзя. Да таго ж, нельга не браць на ўвагу ўклад у беларускую
фолк-скарбонку і такога гурта этнічнага кірунку, як этна-трыо “Троіца, у музыцы якога гарманічна спалучаюцца беларускія народныя мелодыі і стылістка world-music з элементамі
музычнай культуры і інструментарыя народаў свету.
Новая хваля
І тут можна казаць, што напрацоўкі вядучых фолк-мадэрн-калектываў становяцца крыніцай натхнення для пошукаў маладых выканаўцаў. Упэўнены, што беларускія слухачы ў хуткім часе пачуюць імёны выканаўцаў
і назвы гуртоў “AKANA-NHS, “Дзівасіл, “Гаротніца.
Чаму ж беларускія выканаўцы ўвесь час звяртаюцца да нацыянальнага фальклору? Можа таму, што выконваць апрацоўкі народных песень — справа модная, выгадная: тут табе і запрашэнні на фестывалі,
і выступленні на тэлебачанні, і нават на “Славянскім базары? Але беларускія рок-музыканты маюць свой погляд на згаданую праблематыку. Напрыклад, лідэр фолк-рок-гурта
“OSIMIRA Андрэй Палаўчэня, які ў адным з інтэрв’ю сцвярджае: “Мода тут не пры чым. Мы сур’ёзна вывучаем беларускую культуру, архаічныя музычныя пласты,
старажытныя музычныя інструменты, што дапамагае нам разбудзіць наш нацыянальны музычны генатып.
З народных крыніц
Зрэшты, і ўвесь беларускі рок-рух творча сілкуецца з народных меладычных крыніц, і, наадварот, дадае да фальклорных здабыткаў мінулага свае музычныя фарбы. Гэта дае музыкантам права называцца рухам,
які стварае нацыянальны фальклор сучаснасці.
Мо таму з такой удзячнасцю ўспамінае пра народных творцаў лідэр pagan-metal-гурта “Znich Алесь Таболіч: “Наш новы альбом “Запаветы апошняга старца
— напамін продкаў нам, сучаснаму ўрбанізаванаму пакаленню, пра тыя скарбы, што мы атрымалі ад нашых прашчураў, пра культуру, якую яны пакінулі нам... Гэты альбом прысвечаны, перш за ўсё,
вяскоўцам — носьбітам культурных традыцыяў беларусаў, якія захоўваюць народную песню. Такой думкі прытрымліваюцца і іншыя рок-гурты, якія ў сваёй творчасці арыентуюцца на фальклор:
“Бан-Жвірба, “UNIA, “Джамбібум і іншыя.
Разумеючы крытычны стан нацыянальнага фальклору, яго ўплыў на фармаванне нацыянальнага музычнага генатыпу, некаторыя беларускія музыканты імкнуцца нешта зрабіць для яго захавання, папулярызацыі нашай
музычнай спадчыны. Першым крокам у гэтай справе можа лічыцца арганізацыя і ўдзел у фальклорных экспедыцыях.
Скарбы з экспедыцый
Вось што распавядае пра магчымасці прыватна арганізоўваць экспедыцыі адзін з ветэранаў айчыннага фолк-руху Юры Выдронак: “Сапраўды, раней мне часта даводзілася бываць у фальклорных
экспедыцыях, фіксаваць вельмі старажытны, нават архаічны матэрыял. Зараз на гэта банальна не хапае сродкаў. У мяне ёсць дастаткова якасная запісваючая апаратура, набытая прафесійная відэакамера, але
няма транспарту дзеля таго, каб дабрацца да самых аддаленых беларускіх вёсак. Я ведаю, што не толькі я, але і шмат іншых энтузіястаў здзяйсняюць экспедыцыйныя паездкі, але гэта фрагментарная работа.
А патрэбны комплексны падыход. У свой час мы выдалі на магнітафонных касетах і на CD двайны альбом з аўтэнтычнымі запісамі “Каляды. Ражство. Шчодрэц, хоць планавалі выдаць
дванаццаць такіх кружэлак...
Кірчук "Троіца"
У такіх экспедыцыях даволі доўгі час удзельнічалі лідэр этна-трыо “Троіца Іван Кірчук, а таксама кіраўнік гурта “Ліцьвіны Уладзімір Бербераў, лідэр гурта
“Znich Алесь Таболіч, удзельнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Акрамя згаданага шчадроўскага альбому “UR’IA, экспедыцыйны альбом ёсць у
дыскаграфіі Івана Кірчука, які названы “Спадчына загінуўшых вёсак... Але большасць запісаў, здабытых энтузіястамі падчас вандровак па самых аддаленых мясцінах Беларусі, яшчэ чакае
сваіх навуковых рэдактараў і руплівых выдаўцоў.
Адраджэнне сакральнага сэнсу
Адна з тэндэнцыяў апошняга часу ў айчынным фолк-руху — спробы вяртання айчыннаму фальклору яго сакральнай сутнасці. Калі сказаць прасцей, то зараз многія беларускія выканаўцы фолку не
супраць і самі стаць ініцыятарамі адраджэння нацыянальных традыцый у спракавечных умовах яго бытавання.
І не толькі ў атачэнні шэдэўраў Беларускага музея народнай архітэктуры і побыту, як гэта практыкуюць удзельнікі фолк-гуртоў “GUDA і “Ліцьвіны, але і самі
становяцца ўдзельнікамі народных фальклорных святаў у рэгіёнах. Вось напрыклад, гурт “UR’IA і ягоны кіраўнік Юрась Выдронак ужо некалькі гадоў запар удзельнічаюць у
традыцыйным веснавым абрадзе Юр’я, які адбываецца ў палявых умовах ля адной з вёсак Любанскага раёну.
Музыкі і самі не супраць стварыць прэцэдэнт сакральнага свята, нават у гарадскіх умовах. Апошнім праектам Юрыя і ягоных калег стаў праект “Таўкачыкі на Дзяды, альбо Halloween
па-беларуску. Разынкай свята стала запрашэнне народных спявачак з гурта “Глыбокія крыніцы вёскі Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці. Народныя пявунні выканалі на
сцэне тэатра імя Янкі Купалы абрад Дзядоў у такім выглядзе, як гэта рабілі нашы продкі на працягу сотняў гадоў. Адбывалася гэта ў рэчышчы старажытнай абраднасці: са спевамі, малітвамі да Дзядоў і
адпаведным святу антуражам.
Але не толькі аўтэнтычныя выканаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў такім свяце. У ім удзельнічаюць і іншыя фолк-выканаўцы — вядомыя гурты “Альтанка, “Дзівасіл,
“Нагуаль. Міжнародны статус Дзядоў ад гурта “UR’IA гэтым разам падтрымалі сваімі “задушнымі мелодыямі польскія выканаўцы з
“Zespola polskiego — зоркі польскай фолк-сцэны пад кіраўніцтвам знакамітай выканаўцы і педагога Марыі Памяноўскай. І гэта добрая традыцыя правядзення музычных імпрэзаў
фолк-фэста “Таўкачыкі.
Рэцэпт — гармонія
Падводзячы вынікі гэтага невялікага агляду, заўважу, што часцяком спецыялісты, крытыкі і шматлікія аматары спеўнай спадчыны нашага народа задаюць пытанне: што выратуе беларускі фальклор ад
цяперашняга крызісу — суперсучасныя апрацоўкі разнастайнымі фолк-гуртамі і іх выкананне на канцэртных пляцоўках, экспедыцыі з запісам перлін нацыянальнага фальклору, якія яшчэ захаваліся,
ці, можа, для яго выратавальным стане адраджэнне сакральнага складніку народнай спеўнай спадчыны?
Вопыт беларускіх фолк-выканаўцаў і цвярозае асэнсаванне сённяшніх рэаліяў падказвае: толькі гарманічнае спалучэнне гэтых элементаў працы на фальклорнай дзялянцы дазволіць энтузіястам і выканаўцам
фальклору захаваць нацыянальную спадчыну (гэта аптымістычны погляд на працэс) ці хаця б затармазіць працэс размывання нашай спеўнай Атлантыды. Прынамсі да таго часу, калі ў сённяшняй улады зменіцца
стаўленне да айчыннай фальклорнай спадчыны. Ці сама ўлада зменіцца на сваю супрацьлегласць у адносінах да беларушчыны.