«Дыярыуш» запрашае на юбілей

Мерапрыемства з нагоды 20-ці годдзя ГА «Дыярыуш» пройдзе 23 лютага ў Мінску. На імпрэзе выступяць беларускія музыкі Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, Раман Арлоў, Андрэй Плясанаў і інш.

loha_dyjaryusz.jpg

Уваход вольны!
Грамадскае Аб’яднанне «Дыярыуш» было заснаванае ў верасні 1999 г. на базе грамадскага Apxiву Найноўшай Гісторыі. У лютым 2000 г. арганізацыя была зарэгістравана як мінская гарадcкая.
Заснавальнікі бачаць «Дыярыуш» як незалежную i адкрытую грамадскую інстытуцыю, якая займаецца стварэннем агульнанацыянальнай інфармацыйнай базы па гісторыі беларускага грамадства ХХ стагоддзя, а таксама вывучэннем i трансляцыяй сабраных матэрыялаў. Але дзейнасць «Дыярыушу» не абмяжоўваецца толькі збіраннем гістарычных дадзеных i помнікаў. Яны імкнуцца да пашырэння адукацыйнай, медыйнай, культурнай, выдавецкай дзейнасці арганізацыі, якая мусіць стаць сапраўдным незалежным даследчыкам інфармацыйным i адукацыйным цэнтрам.
Сваю ўвагу «Дыярыуш» канцэнтруе, пераважна, на так званую «неафіцыйную» гісторыю Беларусі — гісторыю паўсядзённасці, гісторыю свабоды, гісторыю яшчэ не завершанай барацьбы за незалежнасць і грамадсянскіе правы.
ГА «Дыярыуш» імкнецца да супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі інстытуцыямі i асобамі, i ў першую чаргу з тымі, хто працуе ў галінах гісторыі, культуры, адукацыі. «Дыярыуш» мае як пастаянных партнёраў грамадскія ініцыятывы «Культурны Кантакт» i «Беларуская Музычная Альтэрнатыва», Асацыяцыю «Сучаснае Мастацтва», Згуртаваньне Беларускай Шляхты. Падтрымлівае шчыльныя сувязі з Асамбляй Дэмакратычных НДА i рэгіянальнымі арганізацыямі Трэцяга Сэктару Беларусі, а таксама з замежнымі партнэрамі — такімі, як KARTA (Польшча), IDEE (Польшча) «Мэмарыял» (Расея), «ДОБА» (Украіна). Важным падаецца нам i пошук новых партнэраў — як у Краі, гэтак i па-за яго межамі.
Калі: 23 лютага, нядзеля, ў 15.00 на «Тэрыторыі правоў» Дзе: Мінск, вул. Ложынская 16, памяшканне 404 Як туды дабрацца: Пешшу ад метроНа станцыі метро «Уручча» выйсці па руху цягніка. У падземным пераходзе павярнуць налева. Таквы апынецеся ў ТЦ «Спектр». Ад яго трэба ісці па вуліцы Ложынская, перасекчы вуліцуГарадзецкую. Так вы апыніцеся ля крамы «Суседзі». Пасля крамы павярнуць налева і звонкуабыйсці круглявы будынак, як на мапе ніжэй ў дадатку.