«Дударскі клуб» запрашае на апошнюю вечарыну гэтага года

"Дударскі клуб" запрашае 12 снежня на апошнюю вечарыну гэтага года. У праграме гурт Lity Taler і сярэднявечная дыскатэка.

Вось так танчаць у "Дударскім клубе". Фота Дз. Дзмітрыева

Вось так танчаць у "Дударскім клубе". Фота Дз. Дзмітрыева

Арганізатары абяцаюць: гэтым разам успомнім маладосць, калі "Маразулю" ды "Андро" танцавалі па 20 хвілінаў без перапынку, цукар быў саладзейшым, а трава зелянейшаю!
Адмысловы госць — гурт Lity Taler — заграе для вас улюбёныя танцы і песні, а таксама прэзентуе дзве новыя кампазіцыі!

Чытайце таксама гутарку з музыкамі:

Гурт «Літы талер»: дуда ў галоўнай ролі


Вечарына пройдзе 10 снежня ў мінскай кавярні "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны.