Чалавек Сусвету

6 красавіка споўніцца 100 год славутаму беларусу, якога называюць Чалавекам Сусвету, — вядомаму навукоўцу, слыннаму дзеячу на ніве беларушчыны Барысу Кіту. Зараз Барыс Уладзіміравіч жыве ў нямецкім Франкфурце-на-Майне, побач з Паўднёвым вакзалам.



5249ee8e0cff02ad6b4cc0ee0e50b7d1.jpg

6 красавіка споўніцца 100 год славутаму беларусу, якога называюць Чалавекам Сусвету, — вядомаму навукоўцу, слыннаму дзеячу на ніве беларушчыны Барысу Кіту. Зараз Барыс Уладзіміравіч жыве ў нямецкім Франкфурце-на-Майне, побач з Паўднёвым вакзалам.
З калегам з TUT.BY Кастусём Лашкевічам мы прыехалі да Барыса Кіта апоўдні 22 сакавіка. Гэтымі днямі, яшчэ да каляндарнага юбілею, Барыс Уладзіміравіч прымае шматлікіх гасцей з розных краін свету, у тым ліку і з Беларусі. Так, акурат за дзень да нас яго наведалі каля дзесятка нашых суайчыннікаў, у тым ліку і галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.
На ўваходзе нас сустрэў чалавек са шчырай усмешкай і абсалютна дзіцячымі, светлымі вачамі. Некалькі хвілін моцна ціснуў нам рукі — было відавочна, што наш візіт быў для яго сапраўды ў радасць.
Барыс Уладзіміравіч запрасіў нас у свой невялічкі пакойчык, дзе жыве ўжо шмат гадоў (увогуле, у Германію Барыс Кіт з Амерыкі пераехаў 35 гадоў таму, калі выйшаў на пенсію і атрымаў запрашэнне працягнуць прафесарскую працу). Першапачаткова мы меркавалі пагутарыць з ім нядоўга, улічваючы паважаны ўзрост юбіляра, але калі ўключылі дыктафон, гутарка сама сабой зацягнулася на дзве гадзіны. «Я шчаслівы чалавек з чыстым сумленнем, бо ніколі не браў у рукі зброю і ўсё жыццё дапамагаў іншым, таму, відаць, Бог і даў мне пражыць такое доўгае і цікавае, хоць часам і вельмі цяжкое жыццё», — прызнаўся спадар Кіт.
На развітанне Барыс Уладзіміравіч зняў кепку, у якой быў увесь час нашай размовы, і схіліўся перад намі ў знак павагі. Мы абсалютна шчыра і нават неяк трапяткі зрабілі тое ж. «Будучыня Беларусі за вамі — маладымі і разумнымі, адукаванымі і моцнымі», — сказаў пры канцы наш славуты суайчыннік.
Пра тое, як Барыс Уладзіміравіч трыццаць дзён чакаў расстрэлу ў гестапаўскай турме і хто дапамог яму выжыць, з якімі славутымі людзьмі ён сябраваў, якую трагедыю перажыў зусім нядаўна і каго з асаблівай радасцю чакае на юбілей, што Барыс Кіт лічыць сваімі галоўнымі дасягненнямі і які лад жыцця вя­дзе сёння, чытайце ў наступных нумарах «Новага часу».