Беларуска зняла прыгожую гісторыю пра мару партугалкі сталага веку (відэа)

«Мы, у Польшчы і Беларусі, жывем па паняццях, і гэта перашкаджае нам быць шчаслівымі».

Кадр з фільму. youtube.com/screen

Кадр з фільму. youtube.com/screen

Маладая беларуска Кацярына Дрожжа зняла кароткі відэаролік, галоўнай гераіняй якога з’яўляецца 81-гадовая партугальская жанчына Марыя Мура. У кароткай кіназамалёўцы Кацярына распавяла пра тое, што для пажылой партугалкі значаць мары, сям'я, шчасце, праца і блізкія людзі.

На пытанне, што для яе самае галоўнае ў жыцці, донна Марыя адказала, што жыць сваёй марай, а для яе мара — гэта быць са сваёй сямʼёй.

 

Паводле аўтаркі відэа Кацярыны Дрожжа, для партугальцаў шчасце жыцця заключаецца ў простых рэчах.

«Мы, у Польшчы і Беларусі, жывем па паняццях, і гэта перашкаджае нам быць шчаслівымі», — лічыць беларуска.

c7e1ab77_263f_471f_8f7f_2934e975b16b.jpg

Кацярына Дрожжа нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Варшаве і Лісабоне, закончыла журналістыку ва Вроцлаўскім універсітэце. Жыве ў Партугаліі, у Лісабоне, працуе ў галіне журналістыкі і рэклямы. Валодае шасцю мовамі.

 www.radyjo.net