«Беларусь» прадалі. Палову грошай мастак пералічыў ахвярам гвалту

Расейскі мастак Арцём Ласкутоў 26 жніўня, як і абяцаў раней, перавёў ахвярам палітычных рэпрэсіі палову грошай ад продажу карціны «Беларусь», прысвечанай апошнім падзеям у Беларусі. Пра гэта ён паведаміў у Фэйсбуку.

f78c16b5_d640_4847_a87e_03d1f5668d0f_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.jpg

Карціна «Беларусь» Арцёма Ласкутова
26 жніўня Арцём Ласкутоў перавёў агулам 1,5 мільёны расейскіх рублёў (каля 20 тысяч даляраў) у два фонды па зборы грошай для ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі: «Збор дапамогі для ахвяраў рэпрэсій у Беларусі» і Belarus Solidarity Foundation.
14 жніўня мастак прадаў карціну, прысвечаную жорсткаму падаўленню паслявыбарчых акцый пратэсту ў Беларусі, на інтэрнэт-аўкцыёне за 3 мільёны расейскіх рублёў (больш за 40 тысяч даляраў). Перад продажам ён паабяцаў накіраваць палову грошай ад продажу карціны беларусам.
Карціна «Беларусь» уяўляе сабой стылізаваны бел-чырвона-белы сцяг, выканана ў вынайдзенай самім Ласкутовым у 2019 годзе тэхніцы «дубінапісі» — з выкарыстаннем міліцэйскай дубінкі. Стварыць новы стыль яго натхніла жорсткае падаўленне пратэстаў у Маскве падчас выбараў у Маскоўскую гарадскую думу.