Абвешчаныя пераможцы прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2015
Уручэнне прэміі адбылося 28 мая ў бары "Хуліган" разам з вялікім канцэртам, у рамках якога выступілі "Вірус ліха", "Насарогаў & Ко", Nizkiz, Harotnica.
Пераможцамі прэміі Rock Profi 20 сталі:
У намінацыі "Дэбют года" — “Tonqixod”.
У намінацыі "Лепшая песня" — “Ляпіс Трубяцкой” "Воіны святла".
У намінацыі "Лепшая запіс" — “Port Mone” "Thou"
У намінацыі "Лепшы альбом" — Лявон Вольскі "Грамадазнаўства"
У намінацыі "Артыст года" — Дай дарогу
“Унёсак году” — “N.R.M”
У рамках прэміі разглядаліся працы і дасягненні беларускіх музыкаў з 1 студзеня па 31 снежня каляндарнага года.
У журы прэміі ўваходзяць беларускія музыкі, якія выпусцілі поўнафарматнага альбомы ў апошнія тры гады (на гэты раз 2012-2014). У галасаванні прынялі ўдзел больш за 60 гуртоў і сольных артыстаў. У першым туры на разгляд было прадстаўлена 39 альбомаў і больш за 100 песень, выпушчаных у выглядзе сінглаў і кліпаў. Лідары галасавання сталі намінантамі і прайшлі ў фінальны тур, па выніках якога і былі вызначаныя пераможцы. Арганізатары узнагарод: студыя "Осмос" і сайт Experty.by.