Звольнілі кантрабасіста Опернага тэатра, які папаўся п'яным за стырном у майцы з цытатай Лукашэнкі
23 снежня ў Мінску затрымалі п'янага кіроўцу ў майцы з цытатай Лукашэнкі «Будет очень интересно». Неўзабаве высветлілася, што затрыманы — Генадзь Казачэнка, кантрабасіст Нацыянальнага тэатра оперы і балета і квінтэта «Серэнада». Квінтэт перыядычна ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах, а яго кіраўніца, спявачка Таццяна Траццяк, прытрымліваецца праўладных поглядаў.
Відэа з'явілася ў телеграм-канале ДАІ, але пазней яго выдалілі. А праз некалькі дзён мужчыну звольнілі з працы, піша «Наша Ніва».
Як паведамілі калегі Казачэнкі, яго звольнілі з Опернага тэатра яшчэ летась, практычна адразу
пасля затрымання.
Пасля гэтага Генадзь выдаліў з інстаграма фатаграфіі з
майкай, на якой змешчаныя цытаты Лукашэнкі. «Прымаючы рашэнне, думайце на
дзесяць крокаў наперад. Так, думайце галавой, а не… Некаторым карысна проста
думаць. Не забывайце, што адну і тую ж інфармацыю ўспрымаюць па-рознаму», —
напісаў музыка 1 студзеня на сваёй старонцы.
Аб самім Казачэнку вядома не шмат. Ён скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. У Оперны ён прыйшоў адносна нядаўна, а ў складзе «Серэнады» — гэты калектыў утвораны ў 2006 годзе з ліку артыстаў аркестра тэатра — з'явіўся толькі ў сакавіку гэтага года.