Журналістка Аляксандра Квіткевіч: я сядзела ў камеры з Вольгай Хіжынковай. Яе мучаюць, проста капец
Журналістка «Новага Часу» і TUT.BY, якая адседзела «суткі», распавяла пра «Міс Беларусі-2008» і ўмовы на Акрэсціна.
«Я сядзела з Оляй Хіжынковай у камеры, — гаворыць Аляксандра Квіткевіч. — Мяне падкінулі ў камеру, дзе былі вошы. Да гэтага Оля жыла з бамжамі, а мяне закінулі на месца гэтых бамжоў. Першую ноч я там правяла на лаўцы, таму што спаць не было дзе. Ну, хіба што на вашывым матрасе. Потым нас перавялі чацвярых, разам з адной жанчынай, якую забралі за п'янку... Перавялі ў двухмесную камеру. У гэтый маленькай камеры не працаваў туалет, дзьмула з вокнаў... Я захварэла ангінай, але мяне хутка вылечылі. Ну, то бок нармальна, медыкі тут нармальныя. Лекі прыносілі, усё, як патрэбна.
Вошай быццам у нас няма, мы кожны дзень аглядалі галавы адзін аднаго. Бо гэта рэальна страшна. Там была, па Оліных расказах, жанчына, у якой былі ўсе віды вошай. Не толькі на галаве, а і ў адзенні, усюды. Там былі такія экзэмпляры ў Олі... Яе мучаюць, проста капец. Аднак яна трымаецца.
Якія адносіны былі да нас? Ёсць тут, канешне, нядрэнныя людзі. А ёсць зусім... Лістоў нам не перадавалі, і ад нас яны не адпраўляліся. Бо я пісала многім, і нікуды яны не пайшлі. Не атрымала ні аднаго ліста, ні адной тэлеграмы. Слва богу, хоць перадачы атрымоўвалі. Гэта было такое... НІбыта на Новы год падарункі атрымліваеш. Радаваліся, шукалі запіскі... Але нічога не знайшлі».