Журналіста Рамана Васюковіча будуць судзіць за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас»

Карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча будуць судзіць за ўвоз у краіну кнігі «Беларускі Данбас», піша «Радыё Свабода».

Раман Васюковіч

Раман Васюковіч

Пратакол, складзены па ч. 1 арт. 17.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандысцкай дзейнасці) разгледзяць 12 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.


Інцыдэнт адбыўся вечарам 11 снежня мінулага года ў Мінскім аэрапорце. Васюковіч вяртаўся з камандзіроўкі ў Кіеў. Супрацоўнікі памежнай службы забралі ў яго «для праверкі экстрэмізму» ноўтбук і два асобнікі кнігі «Беларускі Данбас», якую напісалі журналісты-сужэнцы Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева, якая цяпер знаходзіцца за кратамі.
Ноўтбук Васюковічу вярнулі, а ў кнізе знайшлі «прыкметы праяваў экстрэмізму».
У кастрычніку МЗС Беларусі пазбавіў «Настоящее время», як і іншыя замежныя СМІ, акрэдытацыі.