Зняволеных анархістаў перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку
Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Разановіча перавялі з СІЗА КДБ ў СІЗА на Валадарскага.
Пра гэта паведаміла Валянціна Аліневіч, маці Ігара Аліневіча, на сваёй старонцы ў фэйсбуку: “Нашых хлопцаў перавялі на Валадарку”.
Нагадаем, суд над фігурантамі справы «анарха-партызан» працягваецца з 15 лістапада. Усе затрыманыя больш за год знаходзіліся ў СІЗА КДБ