«Знішчэнне узброеных фармаванняў з дапамогай авіяцыі». Пачаўся другі этап вучэнняў «Захад»
17 верасня на супольных манеўрах беларускія і расейскія вайскоўцы адпрацуюць адказ «на агрэсію супраць Саюзнай дзяржавы». У прыватнасці — «супрацьдзеянне незаконным узброеным групам».
На другім этапе вучэнняў «Захад-2017», які распачаўся сёння, будуць адпрацаваныя пытанні кіравання войскамі пры адказе на агрэсію супраць Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Вейшнорыя нарэшце атакавала Беларусь
«17 верасня будуць адпрацаваныя пытанні кіравання войскамі падчас вядзення ваенных дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ў інтарэсах вырашэння пастаўленых задачаў», — цытуе суботнюю заяву прэс-сакратара Мінабароны Беларусі Уладзіміра Макарава «Інтэрфакс».
Цягам гэтага этапу войскі адпрацуюць контрдыверсійныя дзеянні з выведкай праціўніка і супрацьдзеянне незаконным узброеным фармаванням, абарону ад наступу сухапутных групаў праціўніка і знішчэнне незаконных узброеных фармаванняў пры падтрыманні авіяцыі.
Паводле belsat.eu