Знайсці кампраміс паміж інтарэсамі ўладаў і грамадскасці

У Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны абароне інтарэсаў грамадзян  падчас рэалізацыі будаўнічых праектаў.

kruhly_stol_liava_2_logo.jpg


Мерапрыемства ладзілася з ініцыятывы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. У круглым стале ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва (у тым ліку намеснік міністра Дзмітры Семянкевіч), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля, актывісты-эколагі, прадстаўнікі грамадскасці, якія ўжо маюць досвед змагання за свае правы падчас маштабных забудоў.

Падчас круглага стала грунтоўна разглядаўся праект Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, падрыхтаваны Міністэрствам архітэктуры паводле прапаноў грамадскіх актывістаў падчас папярэдняга круглага стала, які прайшоў 27 сакавіка. Тады было вырашана ўнесці змены ў існуючы парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў горадабудаўнічых праектаў. Ідэя была падтрымана Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, якое пагадзілася ўлічыць выказаныя заўвагі і падрыхтаваць праект зменаў Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

haurylienka_siemiankievich_kruhly_stol_liava_4_logo.jpg


Мы разгледзелі прапановы людзей. Праўкі ацэньвалі юрысты міністэрства. Штосьці прынялі, штосьці — не. Усе прапанаваныя праўкі не могуць быць уключаны, бо яны часам супярэчаць адна адной”, — адразу, папярэджваючы незадаволеныя пытанні, зазначыў напачатку імпрэзы намеснік міністра.

Па кожным пункце праекта Палажэння, які прэзентавала кіраўніца аддзела горадабудаўніцтва Міністэрства Таццянай Гаўрыленка, адбывалася ажыўленая дыскусія. Гэта і не дзіўна. Вельмі часта ўшчыльненае будаўніцтва ў гарадах ці пабудова прамысловых аб’ектаў спараджае канфлікты жыхароў і забудоўшчыка. Магчыма іх прычына менавіта ў тым, што існуючыя нарматыўныя дакументы не могуць забяспечыць баланс інтарэсаў забудоўшчыка і грамадскасці.

Намеснік міністра Мінархітэктуры Дзмітры Семянкевіч

Намеснік міністра Мінархітэктуры Дзмітры Семянкевіч


На справе дзяржаўныя структуры, так атрымліваецца, зазвычай гуляюць на баку бізнэсоўцаў і будаўнічага лобі. Ініцыятыўныя грамадзяне вымушаны ўступаць у няроўную бітву з усёй бюракратычнай машынай, каб адстаяць для сябе кавалак сіняга неба, куточак зеляніны ці глыток свежага паветра.

Мы праводзім гэтыя сустрэчы, каб знайсці кампраміс паміж інтарэсамі ўладаў і грамадскасці”, — настойвала Ганна Канапацкая. Ад сябе заўважым, што сама пастаноўка пытання пра канфлікт інтарэсаў улады і народа гучыць дзіўнавата. Хіба ўлады абраныя не для таго, каб служыць інтарэсам народу?

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая (злева)

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая (злева)


Дэпутатка імкнулася адпрэчыць закіды прадстаўнікоў Міністэрства наконт таго, што людзі шмат чаго не разумеюць у будаўніцтве і таму ім не абавязкова ўсё тлумачыць. Маўляў, з часам яны зразумеюць, што ўсё што ўзгоднена са спецыялістамі і будуецца — на грамадскую карысць.

Чыноўнікі вельмі неахвотна занатоўвалі ў свае блакноты заўвагі наконт таго, каб працэс грамадскага абмеркавання быў больш адкрыты і празрысты, каб былі прапісаныя механізмы неігнаравання заказчыкам прапановаў грамадскасці, каб па кожнай прапанове ці заўвазе быў дадзены аргументаваны адказ.

kruhly_stol_liava_logo.jpg


Урэшце намміністра пагадзіўся, што абмеркаванне мусіць быць комплексным (мець і будаўнічы і экалагічны аспект), улічваць інтарэсы ўсіх і спрыяць пошуку кампрамісу. У той жа час прадстаўнікі Міністэрства далі зразумець, што, каб прасунуць шэраг прапановаў грамадскіх актывістаў, трэба будзе пераадольваць вялізны супраціў усёй чыноўніцкай сістэмы.

Нібыта ўдзельнікі круглага стала знайшлі паразуменне па праўках, якія спрыяюць большай публічнасці грамадскага абмеркавання: заўвагі і прапановы грамадзян абяцаюць размяшчаць на сайце выканкама, там жа будуць публікаваць і асобыя меркаванні. Знайшлі згоду і наконт рэалізацыі права ўдзелу чальцоў ініцыятыўных груп грамадзян у пасяджэннях камісіі па правядзенню грамадскіх слуханняў (пакуль што грамадзяне запрашаюцца толькі па ініцыятыве арганізатараў пасяджэння).

Памочнік дэпутата Віктар Янчурэвіч

Памочнік дэпутата Віктар Янчурэвіч


Прэзентацыя суправаджалася канструктыўнай дыскусіяй запрошаных удзельнікаў круглага стала, па выніках якой у праект Палажэння ўнесены шэраг правак. Вельмі важна, што змены працэдуры грамадскага абмеркавання адбываюцца за круглым сталом праз дыскусію розных зацікаўленых бакоў, адкрытую камунікацыю ўлады з грамадскасцю. Да такога дыялогу неабходна прыходзіць і ў горадабудаўніцтве. Менавіта на пашырэнне інфармаванасці грамадскасці, уцягненне грамадзян ва ўдзел у планаванне развіцця тэрыторыяў і развіццё камунікацыі паміж мясцовай удадай, гараджанамі і праектнымі інстытутамі скіраваны падрыхтаваны падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі праект Палажэння”, — пракаментаваў вынікі круглага стала памочнік дэпутата, сябра Рады Руху "За Свабоду" Віктар Янчурэвіч.Фота аўтара