Змітру Дашкевічу пагражае новы тэрмін
Лідар зарэгістраванай у Чэхіі Міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Зміцер Дашкевіч можа атрымаць новы тэрмін зняволення. Пра гэта намесніца старшыні
арганізацыі Наста Палажанка даведалася падчас наведвання Глыбоцкае калоніі № 13, дзе палітвязень адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін пазбаўлення волі апазіцыянеру можа
быць падоўжаны на год.
Лідар зарэгістраванай у Чэхіі Міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Зміцер Дашкевіч можа атрымаць новы тэрмін зняволення. Пра гэта намесніца старшыні
арганізацыі Наста Палажанка даведалася падчас наведвання Глыбоцкае калоніі № 13, дзе палітвязень адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін пазбаўлення волі апазіцыянеру можа
быць падоўжаны на год.
Як паведаміла Наста Палажанка “Новаму часу, адміністрацыя папраўчай установы яшчэ 6 ліпеня накіравала ў Следчы камітэт матэрыялы аб узбуджэнні новай крымінальнай справы паводле
часткі 1 артыкула 412 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
“Гэты артыкул даволі вядомы ў турэмнай сістэме, ён прадугледжвае пакаранне за непадпарадкаванне турэмнаму рэжыму, — падкрэсліла паплечніца Змітра Дашкевіча. — У
адказ Зміцер напісаў ліст начальніку калоніі, што ён ад сённяшняга дня адмаўляецца выконваць любыя патрабаванні адміністрацыяў любых калоніяў, дзе б ён ні знаходзіўся. Ён звярнуўся да тых людзей,
якія ствараюць розныя правакацыі ў дачыненні да яго, да тых, якія яго зняволілі і якія сочаць, каб яго прыбыванне ў турме было нясонечным, з заклікам даць яму па максімуме па дадзеным артыкуле і па
ўсіх астатніх артыкулах, якія яны збіраюцца заводзіць супраць яго ў кожнай новай калоніі.
Наста Палажанка звязвае такое стаўленне ўладаў да Змітра Дашкевіча з тым, што ён з’яўляецца незаконна асуджаным.
“Фактычна ўвесь час зняволення Зміцер знаходзіцца ў штрафных ізалятарах і карцарах, і ён не збіраецца гуляць у гэтыя гульні і ўдзельнічаць у нейкіх правакацыях, якія пастаянна маюць месца
быць у калоніях. Таму ён лічыць, што не абавязаны выконваць патрабаванні адміністрацыі калоніі, бо яны з’яўляюцца незаконнымі. Як гэта было раней, так гэта і працягваецца зараз. Гэтым самым
ён дэманструе: перастаньце нас ламаць у турме! — адзначыла намесніца старшыні “Маладога фронту.
Зміцер Дашкевіч і яго паплечнік Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Мінску 18 снежня 2010 года, за дзень да выбараў кіраўніка дзяржавы. Абодвух маладзёнаў абвінавацілі ў хуліганстве і 24 сакавіка 2011
года прыгаварылі адпаведна да двух і чатырох гадоў пазбаўлення волі. Зміцер Дашкевіч мусіў выйсці на волю 18 снежня 2012 года. Лідар маладафронтаўцаў катэгарычна не прызнае сябе вінаватым, ён
адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Змітра Дашкевіча, як і Эдуарда Лобава, палітычным зняволеным.