Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове праслухоўвання
Палітзняволеную актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на падставе матэрыялаў праслухоўвання.
Стала вядома, у чым вінавацяць прафсаюзную актывістку Зінаіду Міхнюк — адну са зняволеных па справе прафсаюзаў.
СІЗА Брэста перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання, паведамляе "Рацыя".
Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.
60-гадовую Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць па артыкуле за «абразу прэзідэнта». Гэты артыкул цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій. Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Зінаіда Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якое стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.
Зінаіду Міхнюк затрымалі 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Яе змясцілі ў СІЗА паводле абвінавачвання ў абразе кіраўніка дзяржавы (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).