Затрыманы сябар Чыжа, 26-гадовы гандляр нафтай Дзмітрый Алексін
На прадстаўніка «залатой моладзі» былі запісаныя нафтавыя прадпрыемствы ў Латвіі.
Дзмітрый Алексін з невядомай дзяўчынай у чырвоным
Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманне заснавальніка шэрагу прадпрыемстваў, якія займаюцца рэалізацыяй нафтапрадуктаў. Гэта 26-гадовы Дзмітрый Алексін, звязаны з асобай мультымільянера
Юрыя Чыжа.
Затрыманне адбылося ў рамках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзіміра Волкава. Волкаву інкрымінуецца атрыманне хабару памерам $19 тысяч за
ўзгадненне аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах «Белнафтахіма».
Дзмітрый Алексін — 26-гадовы прадстаўнік беларускай «залатой
моладзі». Ягоныя бацькі — Аляксей і Іна Алексіны — працавалі ў структурах, падкантрольных Юрыя Чыжу.
Напрыклад, кіравалі рэстаранам «Сябры» пад Мінскам, мелі дачыненне да нафтаперапрацоўкі.
Пасля ўвядзення санкцый супраць Юрыя Чыжа 80% акцый латвійскай кампаніі «Неанафты» былі перапісаныя на Алексіных. Дзмітрыю належала 40% «Неанафты».
nn.by