Затрыманы галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг Беларусі Аляксандр Дзядзько
Аляксандр Дзядзько кіраваў аддзяленнем анестэзіялогіі 9-й гарадской бальніцы з 1998 года. Медыцынскі стаж спецыяліста складае 36 гадоў.

Вясной
2008 года Дзядзько разам з калегамі выканаў першую аперацыю па перасадцы
печані. Уганараваны дзяржпрэміямі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій
трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых, паведамляе onliner.by.
У Следчым камітэце кажуць, што ў дачыненні да Аляксандра Дзядзько распачата і расследуецца крымінальная справа па фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.
— У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні, — дадаў прадстаўнік ведамства.