Затрыманая з какаінам у Непале беларуска — дачка падпалкоўніка міліцыі
Як ужо паведамлялася, 21 снежня ў аэрапорце Катманду (сталіца Непала) затрымалі двух 21-гадовых беларусаў — Паўла Васільева і Аліну Алдошыну.
Іх падазраюць у спробе правозу праз дзяржмяжу шасці кілаграмаў какаіну ў падшэўках сваіх зімовых куртак. Кажуць, што рабяты працавалі кур'ерамі для бразільскай наркамафіі.
Але самае цікавае ў іншым.
Як высветліў телеграм-канал Nexta, Аліна Алдошына — дачка вядомага ў Гродне падпалкоўніка. І не проста падпалкоўніка, а першага намесніка начальніка АУС і кіраўніка крымінальнай міліцыі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Аляксея Уладзіміравіча Алдошына.
Мужчына нават узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені асабістым указам Лукашэнкі.
Паводле belaruspartisan.by