За вогнішча ў лесе — да $400 штрафу
Ад ста да чатырохсот долараў штрафу чакае грамадзян Беларусі, якія развядуць вогнішча ў экасістэмах альбо будуць знішчаць смецце пры дапамозе агню, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Акрамя таго, асобна будзе падлічана шкода.
У Жытнавіцкім лясніцтве, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Пінскага лясгаса, кажуць, што з надыходам цёплага сезону галоўным становіцца ахова ад узгаранняў. «У асноўным, займаемся аховай і абаронай лясоў. У пажаранебяспечны перыяд цягам апошніх 3-4 гадоў мы не дапусцілі ніводнага пажару. Былі створаны лясныя культуры на плошчы 66 га ў лясным фондзе і на пошчы 20 га — абаронныя насаджэнні», — кажуць у лясніцтве.
Летась толькі пінскія ратавальнікі выдаткавалі звыш 40 тон паліва, каб ліквідаваць 401 пажар у экасістэме рэгіёна. Адныя тарфянікі на вядомых пінскіх балотах тушылі амаль 2 месяцы.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя