За першае паўгоддзе Следчы камітэт «зарабіў» больш за 35 мільёнаў долараў

З такой дынамікай ведамства можа ўдвая перакрыць леташнія паказнікі — за ўвесь 2016 год сума спагнанняў крыху перавысіла 62 мільёны рублёў.

moshennichestvo_v_osobo_krupnom_razmere.jpg


Пра гэта паведамілі ў цэнтральным апараце Следчага камітэту Беларусі па выніках паседжання калегіі, піша svaboda.org.
У ведамстве таксама адзначылі, што падвышаецца ўзровень аператыўнасці расследавання: за першыя шэсць месяцаў больш за палову (51,7%) крымінальных справаў скончана ў тэрмін да аднаго месяца, — падкрэслілі ў Следчым камітэце.
Днямі Свабода апублікавала статыстыку іншага ведамства — Вярхоўнага суду Беларусі. Згодна з яго звесткамі, па выніках першага паўгоддзя сёлета больш за ўсё асуджаных якраз за злачынствы супраць уласнасці — 8 217 чалавек. Агулам асуджаных 21 326 чалавек, апраўданых 36 чалавек.
Самы пашыраны від пакарання — пазбаўленне волі. У калоніі за першую палову году адбываць пакаранне адправілі 6 335 чалавек. Абмежаванне волі прызначанае 3 915 асуджаным, з іх так званую «хімію» атрымалі 1293 чалавекі, «хатнюю хімію» — 2 622.
Папраўчыя работы прысудзілі 902 парушальнікам, арышт — 3480, штраф — 2443, грамадскія работы — 2412, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю — 125.
Калі зыходзіць з агульнай колькасці, доля апраўдальных прысудаў склала 0,1688%.