За парушэнне супрацоўніка ФК Граніт пакаралі службоўца Мікашэвіцкага гарвыканкама

Ігар Случак атрымаў цікавы адказ на просьбу прыцягнуць да адказнасці ФК Граніт за парушэнне закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». 

download_8.jpg


Старшыня савета ФК Граніт Марына Быстрая хоць і прыцягвалася ў 2016 годзе да адміністратыўнай адказнасці, але ў апошні час ёй адназначна шанцуе — за адказ на зварот не на беларускай мове звароту Лунінецкі суд вырашыў яе не караць, а за парушэнне тэрмінаў адказу на зварот той жа Лунінецкі суд яе ўжо пакараць не змог, бо на момант судовага паседжання прайшлі тэрміны прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці.
Пакаранне за Марыну Быструю панесла служачая Мікашэвіцкага гарвыканкама Наталля Маркавец, па віне якой былі зацягнуты працэсуальныя тэрміны, што дазволілі старшыні савета ФК Граніт пазбегнуць пакарання.
Паводле by.tribuna.com