За каментары пра сітуацыю ў Казахстане затрымалі слонімца
За негатыўныя каментары пра сітуцыю ў Казахстане затрымалі слонімца Аляксандра Петушкова, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на ТГ-канал hrodnalike.
12 студзеня у праўладных ТГ-каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа з Аляксандрам Петушковым.
Слонімец кажа, што «пісаў негатыўную інфармацыю па падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: пра пратэсныя настроі, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан».
Раней паведамлялася пра затрыманне двух мінчукоў за каментары пра беларускіх вайскоўцаў у Казахстане.