За год у Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць амаль 40 тысяч чалавек

З пачатку 2021 года мяжу з Польшчай спрабавалі нелегальна перайсці 39,1 тыс. чалавек, паведаміла Польская памежная служба 18 снежня ў Twitter.

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа


Паводле ведамства, у ноч на 18 снежня на ўчастку, які ахоўвае аддзел Польскай памежнай службы ў Чарэмшы, група з 32 чалавек спрабавала гвалтоўна прарвацца праз мяжу. Польскае ведамства сцвярджае, што ўсё гэта адбывалася «пад наглядам беларускіх служб».
«У афіцэраў і салдат польскіх войскаў кідалі камяні і асляплялі іх лазерамі. Усіх затрымалі», — гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы Польшчы.
Агулам у снежні беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці 1,2 тысячы чалавек.
17 снежня падляская паліцыя паведаміла пра затрыманне двух грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Украіны за пасобніцтва ў нелегальнай міграцыі: яны спрабавалі перавезці праз мяжу 8 мігрантаў.
Паводле «Радыё Свабода».