З панядзелка распачынае працу грэцкі візавы цэнтр
Консульскі збор за візу давядзецца ўносіць наяўнымі ў расійскіх рублях, бо цэнтр будзе працаваць праз консульства ў Маскве.
Кошт сэрвіснага збору за паслугі візавага цэнтра складзе 28 еўра. Заяўнік будзе аплачваць гэты збор і іншыя паслугі візавага цэнтра ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка, які
сфармаваўся на дзень падачы дакументаў.
Візавы цэнтр Грэцыі размешчаны па адрасе вул. Чыгуначная, 33. Падаць дакументы на візу можна будзе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 16.00. Выдача пашпартоў будзе праводзіцца з панядзелка па
пятніцу з 9.00 да 17.00, у такім жа рэжыме будзе працаваць колл-цэнтр.
У дні дзяржаўных святаў візавы цэнтр працаваць не будзе.
Паводле naviny.by