З вязьняў на Акрэсьціна бяруць амаль у тры разы больш грошай за харчаванне, чым марнуюць

Сумна знакаміты ізалятар перавялі на самаакуупнасць? 

Фота reform.by

Фота reform.by

На электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы з'явілася аб'ява аб тым, што Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама (1-ы завулак Акрэсціна) закупляе паслугі па харчаванні затрыманых на сакавік-снежань 2021 года. Арыенціровачная сума — 275 тысяч рублёў, піша «Village».

У апісанні закупкі сказана, што ў суткі на аднаго чалавека кошт харчавання не павінен перавышаць 3 рублёў 69 капеек (без уліку гандлёвай нацэнкі). Нацэнка — максімум 40% з улікам дастаўкі харчавання ў ізалятар. У 2020 годзе ліміт кошту на чалавека (таксама без нацэнкі) складаў 3 рублі 44 капейкі.

Дастаўка гарачага харчавання павінна ажыццяўляцца тры разы на дзень: сняданак — не пазней 7:10, абед — не пазней 13:00, вячэра — не пазней за 17:00.

Калі агульную суму — 275 тысяч рублёў — падзяліць на 10 месяцаў, то выходзіць 27 500 рублёў у месяц. Калі ўзяць максімальную гандлёвую надбаўку 40%, то выходзіць, што адзін дзень харчавання аднаго зняволенага на Акрэсціна ў 2021 годзе абыдзецца дзяржаве максімум у 5,2 рубля. На 27 500 можна пракарміць каля 5 300 чалавек у месяц.

fb8yzxuckxo8ei2h7tkpka.png

Адседзеўшы на «сутках», беларусам даводзіцца аплачваць рахункі за харчаванне ў ізалятарах: 0,5 базавай велічыні за кожныя суткі ўтрымання ў ІЧУ (ЦІП) і 2,5 базавай велічыні за знаходжанні ў спецыялізаваным ізалятары. Базавая велічыня з 1 студзеня 2021 года — 29 рублёў, гэта значыць адзін дзень харчавання на Акрэсціна беларусу сёлета будзе каштаваць 14,5 рублёў — амаль у тры разы больш, чым выдаткоўвае дзяржава.