«З прычыны беззаконня, якое працягваецца ў краіне». Настаўніца з Ваўкавыска далучылася да агульнанацыянальнай стачкі

Страйкуюць не толькі шахцёры і рабочыя.

400139000949_21276.jpg
400101900144_193114.jpg

Сёння да агульнанацыянальнай стачкі далучылася Ляўчынская Кацярына Ігараўна — настаўніца Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў. Як адзначае «Стачкам «Беларуськалія», «гэтая дзяўчына не раз даказвала сваю смеласць, яе не раз затрымлівалі, змяшчалі ў ІЧУ, не адзін суд за плячыма гэтай маладой гераіні».

У заяве з нагоды стачкі Кацярына напісала, што нязгодная з беззаконньем, якое працягваецца ў Беларусі, а таксама патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, прыпынення гвалту з боку сілавікоў і вызвалення ўсіх палітвязняў.