З новага тэндара стала вядома, што зламалася на «Мінскводаканале»

«Мінскводаканал» абвясціў тэндар на рамонт устаноўкі абеззаражвання вады ЭРГ-2000 «Сіваш», паведамляе  «Еўрарадыё».

Так выглядае ачышчальная ўстаноўка "Сіваш", якую трэба рамантаваць. Фота studfile.net

Так выглядае ачышчальная ўстаноўка "Сіваш", якую трэба рамантаваць. Фота studfile.net


Адпаведная абвестка з'явілася на сайце Мінгарвыканкама 25 чэрвеня.

"Тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапаноў: найлепш да 08:00 29.06.2020 года", — пазначана ў тэндары

Магчыма, паломка менавіта гэтай устаноўкі стала прычынай кепскай вады, ад якой пацярпела за апошнія тры дні палова Мінска.

І хаця абвестка пра неабходнасць рамонту з'явілася яшчэ ўчора, аднак увечары 25 чэрвеня кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заяўляў праз прэс-службу: "Прычыны здарэнян на гэты момант не выяўленыя. Зыходзячы з дакладаў гарадскіх службаў, адна з версій звязаная з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля правядзення работ па замене часткі вадавода".